Беларуская Служба

Асуджаныя паліцэйскія, датычныя смерці затрыманага

19.02.2020 15:04
25-гадовы Ігар Стахавяк памёр 15 траўня 2016 года ў паліцэйскім пастарунку ва Уроцлаве пасля таго, як у дачыненні да яго быў ужыты электрашокер.
Akta sądowe
Akta sądowePAP/Maciej Kulczyński

Ва Уроцлаве былі асуджаныя паліцэйскія, якіх абвінавачвалі ў жорсткім абыходжанні з затрыманым Ігарам Стахавякам (Igor Stachowiak). Адзін з іх быў прысуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і ўжыванне псіхалагічнага і фізічнага гвалту, трое іншых былі прысуджаныя да двух гадоў пазбаўлення волі.

Тым самым суд Уроцлава пакінуў у сіле прысуд першай інстанцыі. Пры гэтым адзначаецца, што ўжыванне электрашокера не стала прычынай смерці Ігара Стахавяка.

Нагадаем, 25-гадовы Ігар Стаховяк памёр 15 траўня 2016 года ў паліцэйскім пастарунку ва Уроцлаве пасля таго, як у дачыненні да яго быў ужыты электрашокер.

Відэазапіс, зняты камерай, уманціраванай у прыладу, апублікаваў адзін з польскіх тэлеканалаў. На відэа бачна, як закутага ў кайданкі і не аказваючага супраціву затрыманага б'юць токам. Пасля смерці Ігара Стахавяка Уроцлаў ахапіла хваля беспарадкаў, якая доўжылася некалькі дзён.

IAR/эж