Беларуская Служба

Чорная субота на польскіх дарогах

23.02.2020 13:25
Паліцыя затрымала сотні п'яных кіроўцаў, дзясяткі чалавек параненыя.
Аўдыё

У суботу на польскіх дарогах здарылася 66 аварый, у якіх загінула 6 чалавек, а 72 – атрымалі раненні. Паліцыя затрымала 224 нецвярозых кіроўцаў.

У гэтыя выходныя ў Польшчы завяршаюцца зімовыя канікулы. На дарогах варта чакаць павелічэння трафіку, звязанага як з вяртаннем з адпачынку, так і з паездкамі ў выходныя.

Паліцыя паведаміла, што ў мэтах забеспячэння непарыўнасці руху супрацоўнікі паліцыі нясуць дзяжурства на дарогах, якія вядуць з месцаў зімовага адпачынку.

Таксама паліцыя звярнулася да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з просьбай ехаць асцярожна, не парушаць правілы, дапасоўваць хуткасць да ўмоваў на дарозе, быць цярплівым да іншых удзельнікаў дарожнага руху.

ПР/юл