Беларуская Служба

Апазіцыя будзе сабатаваць працу Сенату з мэтай пераносу даты прэзідэнцкіх выбараў

08.04.2020 10:02
Тым часам  8 красавіка ў Польшчы налічваецца 5 тысяч інфікаваных, памерлі 136 чалавек. 
Obrady Senatu pod przewodnictwem marszałka Tomasza Grodzkiego
Obrady Senatu pod przewodnictwem marszałka Tomasza GrodzkiegoPAP/Mateusz Marek

У Сенаце мы будзем працаваць над тым, каб спыніць варʼяцтва старшыні «Права і справядлівасці» Яраслава Качыньскага, каб не дапусціць прэзідэнцкіх выбараў у траўні; я веру ў тое, што прыйдзе апамятаванне, – заявіў лідар буйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Барыс Будка. Спікер Сенату Томаш Гродскі абвясціў, што Сенат будзе выкарыстоўваць усе дазволеныя 30 дзён дзеля разгляду зменаў у выбарчае заканадаўства.

У панядзелак Сейм прыняў закон, згодна з якім прэзідэнцкія выбары сёлета павінны праводзіцца выключна шляхам завочнага галасавання. У новаўвядзеннях таксама гаворыцца, што ў стане эпідэміі спікер Сейма можа распарадзіцца аб пераносе даты выбараў, указаных раней у пастанове.

Спікер Сената Томаш Гродскі (таксама вылучэнец «Грамадзянскай платформы») абвясціў, што вышэйшая палата, разгледзеўшы законапраект, будзе выкарыстоўваць, верагодна, наяўныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй – 30 дзён. Паводле яго слоў, Сенат будзе шукаць патрабаваць прававую ацэнку ў нацыянальнага амбудсмена, Дзяржаўнай выбарчай камісіі і Вярхоўнага Суда.

Лідар «Грамадзянскай платформы» Барыс Будка ў эфіры тэлеканалу TVN24 заявіў, што Сенат «узяў на сябе адказнасць за здароўе і жыццё палякаў».

Тым часам  8 красавіка ў Польшчы налічваецца 5 тысяч інфікаваных, памерлі 136 чалавек. 

TVP/эж