Беларуская Служба

На фоне эпідэміі палякі адзначаюць свята Цела Хрыстова

11.06.2020 14:49
Станам на 11 чэрвеня ў Польшчы 28201 чалавек атрымалі станоўчы вынік тэсту на Sars-Cov-2.
       , 11  2020 .
Святочная працэсія ў вёсцы Вітув на поўдні Польшчы, 11 чэрвеня 2020 г. PAP/Grzegorz Momot

Тысячы вернікаў выйшлі на вуліцы гарадоў і вёсак па ўсёй Польшчы ў рэлігійных працэсіях у чацвер, 11 чэрвеня. Каталіцкая царква адзначае свята Цела Хрыстова. Некаторыя ўдзельнікі працэсіяў былі апранутыя ў традыцыйныя народныя строі, што дадавала фарбаў рэлігійным шэсцям.У Польшчы Свята Цела Хрыстова з'яўляецца днём вольным ад працы.

Хоць у цяперашні час Польшча зняла многія абмежаванняў, выкліканых эпідэміяй, шэраг каталіцкіх дыяцэзіяў абмежавалі святкаванні ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Напярэдадні свята чыноўнікі ад аховы здароўя заклікалі людзей апранаць маскі падчас рэлігійных цырымоніяў і захоўваць двухметровую адлегласць ад іншых вернікаў.

Свята Цела Хрыстова зʼяўляецца адным з найстарэйшых у Каталіцкай царкве, яно адзначаецца з ХІІІ стагоддзя. Сёлета святкаванне Цела Хрыстова адбываецца ва ўмовах эпідэміі.

Станам на 11 чэрвеня ў Польшчы 28201 чалавек атрымалі станоўчы вынік тэсту на Sars-Cov-2. З пачатку пандэміі ад гэтай хваробы памерлі 1215 жыхароў Польшчы.

PAP/эж