Беларуская Служба

У Польшчы расце інфляцыя

30.06.2020 14:39
Адначасова фіксуецца істотнае падзенне цэнаў на паліва – 19,3%.
Ілюстраційне фотоpxhere.com - CC0 Public Domain

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы ў чэрвені выраслі на 3,3%, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У ведамстве таксама паведамілі, што, у параўнанні з траўнем, цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы выраслі на 0,7%.

Цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі, у прыватнасці, выраслі на 5,8% у гадавым вылічэнні. Адначасова фіксуецца істотнае падзенне цэнаў на паліва – 19,3%.

Нагадаем, сёлета ў траўні інфляцыя склала 2,9%.

PAP/эж