Беларуская Служба

У Польшчы першы пацыент вылечаны з COVID-19 дзякуючы плазме выздаравеўшых

01.07.2020 13:50
На працягу апошніх сутак у Польшчы пацверджаныя 382 выпадкі заражэння каранавірусам. Памерлі 14 чалавек. 
Каранавірус у Польшчы PAP/Leszek Szymański

У шпіталі ў Бытаме першы пацыент з COVID-19 вылечаны дзякуючы плазме асобы, якая перахварэла новым каранавірусам. 59-гадовы пацыент выйшаў са шпіталя.

З-за высокай тэмпературы ў мужчыны лекары ўжо на другі дзень прынялі рашэнне выкарыстаць у лячэнні плазму чалавека, які перамог каранавірус. Ужо на наступны дзень хворы адчуў сябе значна лепш, а тэмпература ўпала.

Лячэнне пры дапамозе плазмы лічыцца адным з найбольш эфектыўных метадаў тэрапіі COVID-19. Бытамскі шпіталь некалькі тыдняў выкарыстоўвае лячэнне плазмай.

На працягу апошніх сутак у Польшчы пацверджаныя 382 выпадкі заражэння каранавірусам. Памерлі 14 чалавек. Паводле Міністэрства аховы здароўя, з пачатку эпідэміі каранавіруса ў Польшчы захварэлі 34 775 чалавек, а памерлі 1477. 21 791 пацыента ўдалося вылечыць.

ав