Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT разглядае магчымасць узнаўлення рэйсаў у ЗША

06.07.2020 09:11
Урад Польшчы адмяніў з 1 ліпеня забарону на авіяспалучэнні з шэрагам краін.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOTpkozmin /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польская авіякампанія LOT разглядае магчымасць узнаўлення рэйсаў у ЗША, паведаміла прэс-служба авіялініяй. Пры прыняцці рашэння будзе ўзятая пад увагу эпідэміялагічная сітуацыя ў Амерыцы і абмежаванні, уведзеныя ў барацьбе з каранавірусам. Пакуль што ў ЗША могуць уязджаць грамадзяне гэтай краіны, іх сем'і і іншаземцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі дзяржавы.

Унутраныя рэйсы авіякампанія LOT пачала выконваць у чэрвені. З 1 ліпеня самалёты перавозчыка лётаюць у Амстэрдам, Берлін, Брусель, Будапешт, Бухарэст, Дзюсельфорд, Кіеў, Прагу, Таронта і Вільню. З 3 ліпеня – у Сеул і Токіа.

З 15 ліпеня лайнеры LOT паляцяць з Варшавы ў Франкфурт, Жэневу, Гамбург, Капенгаген, Лондан, Львоў, Мілан, Мюнхен, Адэсу, Парыж, Сафію, Штутгарт і Цюрых. З 16 ліпеня – у Любляну, Мадрыд, Рыгу, Талін і Заграб.

Урад Польшчы адмяніў з 1 ліпеня забарону на авіяспалучэнні з шэрагам краін, у прыватнасці, з Чарнагорыяй, Грузіяй, Японіяй, Канадай, Албаніяй, Паўднёвай Карэяй і Украінай.

вс