Беларуская Служба

У Польшчы не выключаюць, што восенню прыйдзе другая хваля заражэння SARS-CoV-2

06.07.2020 12:14
Міністр аховы здароўя Польшчы не выключыў, што прыйдзецца вярнуцца да нашэння масак, утрымлівання дыстанцыі і іншых абмежаванняў, адмененых у краіне некалькі тыдняў таму.
Łukasz Szumowski
Łukasz SzumowskiGrabowski Foto / Shutterstock.com

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі не выключыў, што восенню прыйдзе другая хваля заражэння каранавірусам SARS-CoV-2. У сувязі з гэтым кіраўнік ведамства не выключыў, што прыйдзецца вярнуцца да нашэння масак, утрымлівання дыстанцыі і іншых абмежаванняў, якія былі адмененыя ў Польшчы некалькі тыдняў таму.

Нагадаем, актуальна ў краіне абавязак нашэння масак альбо закрывання рота і носа іншым чынам абавязковае ў транспарце і іншых месцах скаплення людзей, напрыклад, крамах, гандлёвых цэнтрах, кінатэатрах.

Лукаш Шумоўскі сказаў, што восенню сітуацыя можа ўскладніцца тым, што сімптомы заражэння каранавірусам і грыпам падобныя, у сувязі з чым многія пацыенты не будуць ведаць, якога тыпу ў іх інфекцыя. Пры гэтым міністр нагадаў, што ва ўстановах службы аховы здаро'ўя ўжо даступныя антыгенныя тэсты, якія за 15 хвілін дазваляюць адказаць, ці пацыент заражаны SARS-CoV-2.

вс