Беларуская Служба

Польшча, Украіна і Літва гатовыя дапамагчы ў дыялогу паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі грамадства

11.08.2020 14:54
Пра гэта ў Рызе заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Яцэк ЧапутовічPAP/Leszek Szymański

У латвійскай сталіцы адбылася сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, каб ушанаваць стагоддзе трактату, які завершыў вайну паміж Расіяй і Латвіяй. На месцы таксама абмяркоўваюцца бягучыя тэмы, у тым ліку сітуацыя ў Беларусі.

Яцэк Чапутовіч паінфармаваў, што ўчора краіны гэтак званай Люблінскай дамовы выдалі сумесную заяву – Польшча, Літва і Украіна заахвочваюць улады ў Мінску распачаць сапраўдны дыялог з грамадствам. Яны таксама прапануюць сваю дапамогу:

-У нашай заяве мы прапануем, каб, калі ўлады ў Мінску на гэта пагодзяцца, мы маглі б пераняць ролю перамоўшчыка ва ўнутраных перамовах. Паколькі без паразумення з беларускім грамадствам у справе змен у краіне цяжка сабе ўявіць пазітыўны выхад з сітуацыі.

Кіраўнік польскай дыпламатыі зазначыў, што для дыялогу ў Беларусі яшчэ не позна, а для Беларусі надалей адчынены шлях да збліжэння з ЕЗ. Умовай з’яўляюцца дэмакратычныя змены: вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і пачатак перамоваў. Аднак, калі б сітуацыя пагоршылася, пад увагу бяруцца санкцыі – казаў у Рызе Яцэк Чапутовіч.

ав