Беларуская Служба

Еўразвяз плануе зладзіць Канферэнцыю донараў на карысць Беларусі

25.09.2020 06:23
 Верагодна, што гэтую сустрэчу падрыхтуе і правядзе Польшча, - кажа старшыня Дэлегацыі па ўзаемадачыненнях з Беларуссю Робэрт Бедрань.
Robert Biedroń
Robert BiedrońEast News/Wojciech Stróżyk

Тым больш, што Варшава вельмі заангажавалася ў дапамогу беларускаму продэмакратычнаму грамадству.

- Патрэба ў канферэнцыі вялікая і спешная, а Польшча магла б стаць каталізатарам пэўных дзеянняў на карысць Беларусі, – кажа старшыня Дэлегацыі па ўзаемадачыненнях з Беларуссю Робэрт Бедрань.

- Высокі камісар Еўразвязу па замежнай палітыцы ў сваёй заяве падкрэсліў, што не прызнае Лукашэнкі беларускім прэзідэнтам, таксама Еўрапарламент, аднак гэтага напэўна недастаткова. Я думаю, што мы абавязаны пачуць голас беларускага грамадства, якое чакае больш дзеянняў з боку ЕЗ. Канферэнцыя донараў, як гэта мела месца ў мінулым, напрыклад у выпадку Венесуэлы ці іншых краін, магла б сабраць міжнародную грамадскасць і засяродзіць яе ўвагу на Беларусі, адначасова збіраючы сродкі на падтрымку для беларускага грамадства.

Справа ў тым, каб прыдумаць такую формулу падтрымкі, да якой не будзе мець доступу рэжым Лукашэнкі, падкрэсліў Робэрт Бедрань.

яс