Беларуская Служба

Урад разглядае дадатковыя абмежаванні

21.10.2020 10:15
Рашэнні могуць прынятыя ўжо на выходных.
Сейм Польшчы PAP/Radek Pietruszka

- З-за колькасці выпадкаў, хутчэй, з'явяцца дадатковыя абмежаванні, рашэнні будуць прымацца ў выходныя ці на пачатку наступнага тыдня, – заявіў у сераду прэс-сакратар урада Пётр Мюлер. Ён запэўніў, што ўрад не хоча ўводзіць лакдаун, як увесну.

Прадстаўнік урада на пытанне ў сераду па тэлеканале «Рэспубліка», ці могуць палякі быць упэўненымі ў новых абмежаваннях, адказаў: «Несумненна, калі разглядаць колькасць выпадкаў, зʼявяцца дадатковыя абмежаванні».

Ён паведаміў, што гэтыя рашэнні будуць прыняты ў чацвер. – Але, здаецца, рэальная сітуацыя настолькі сурʼёзная, што ўжо на гэтым тыдні павінны зʼявіцца некаторыя абмежаванні. Чацвер – гэта дзень, калі мы аб’явім накірунак дзеянняў, калі гаворка ідзе пра прафілактычныя меры ў барацьбе за здароўе і жыццё нашых грамадзян. Такім чынам, рашэнні будуць абвешчаныя ў чацвер, а дата рэалізацыі – альбо выходныя, альбо пачатак наступнага тыдня, як гэта было да гэтага часу, – растлумачыў ён.

На пытанне, ці гэта не будзе зноў лакдаун, прэс-сакратар аргументаваў, што »калі мы паглядзім на вясну гэтага года, то бачна прынцыповая розніца, напрыклад, у мабільнасці грамадзян у краіне«. – У рэшце рэшт, у нас ёсць статыстычныя дадзеныя, якія яшчэ тыдзень таму паказвалі, што мабільнасць грамадзян, гэта значыць перамяшчэнне па краіне і перамяшчэнне ў межах гарадоў, на самай справе такая ж, як і да пачатку эпідэміі. Таму цяжка казаць пра сітуацыю, якая зʼяўляецца лакдаунам.

Прэс-сакратар дадаў, урад не хоча ўводзіць блакады як вясной, але хоча ўвесці неабходныя абмежаванні.

ав