Беларуская Служба

За год у Польшчы ўдвая павялічылася колькасць электрамабіляў

21.10.2020 14:17
У сваю чаргу, польскі парк аўтобусаў на электрычным хаду павялічыўся за астатні года аж на 197%. 
zdjęcie ilustracyjne Foto: Sarunyu L Shutterstock
zdjęcie ilustracyjne Foto: Sarunyu L/ Shutterstock .

Амаль пятнаццаць тысяч легкавых аўтамабіляў з электрапрывадам ездзяць па польскіх дарогах. Паводле апошніх звестак, апублікаваных польскай Асацыяцыяй альтэрнатыўнага паліва, колькасць электрамабіляў павялічылася на 97% у параўнанні з мінулым годам.

Расце таксама колькасць электрычных мапедаў і матацыклаў, якая да канца верасня дасягнула амаль васьмі з паловай тысяч адзінак, кажа Мацей Мазур з Польскай асацыяцыі альтэрнатыўнага паліва:

-Электрамабілі робяцца ўсё больш выгоднымі і даступнымі. Зараз мы гаворым ужо не толькі пра экалагічную перавагу. Зніжаецца цана электрамабіляў, часамі яна ўжо меншае за цэны звычайных машынаў.

У сваю чаргу, польскі парк аўтобусаў на электрычным хаду павялічыўся за астатні года аж на 197%. Зараз на плоскіх дарогах ездзяць ужо 140 такіх адзінак.

Польшча займае адно з першых месцаў у Еўропе па ўкараненні электрабусаў для і па вытворчасці аўтамабіляў гэтага тыпу. Інфраструктура зарадкі таксама развіваецца. У канцы верасня ў Польшчы функцыянавала больш за тысячу дзвесце агульнадаступных станцый зарадкі электрамабіляў.

IAR/эж