Беларуская Служба

Каля Амбасады Беларусі ў Варшаве ўключылі «адлік да пачатку ўсебеларускага страйку»

25.10.2020 17:45
Грамадзянская супольнасць Беларусі патрабуе спыніць гвалт сілавікоў, вызвалення палітвязняў, і сыходу А. Лукашэнкі. 
 , , 25  2020
Удзельнікі акцыі, Варшава, 25 кастрычніка 2020 годаФота: reform.by

Беларусы Варшавы ўключылі « адлік да пачатку Усебеларускага страйку». У нядзелю група актывістаў Цэнтра беларускай Салідарнасці зладзіла адпаведны перформанс пад сценамі Абмасады Беларусі ў Варшаве. Яго ўдзельнікі сталі ў сімвалічны таймер. Працягвае адзін з арганизатараў акцыі Алесь Лапко:

-Мы хацелі звярнуць увагу на тое, што беларусы замежжа таксама падтрымліваюць «Народны ўльтыматум» і агульнанацыянальную забастоўку. Удзельнікі акцыі на плакатах звярталіся да калектываў канкрэтных беларускіх прадпрыемстваў. Такім чынам выказвалі ім сваю падтрымку.

Каардынацыйная рада на чале са Святланай Ціханоўскай высунулі Народны ўльтыматум. Грамадзянская супольнасць Беларусі патрабуе спыніць гвалт сілавікоў, вызвалення палітвязняў, і сыходу А. Лукашэнкі. У выпадку невыканання патрабаванняў «Народнага ўльтыматума» – у панядзелак распачнецца ўсеагульны страйк.

reform.by/эж