Беларуская Служба

Польская сялянская партыя прапануе вярнуць гандаль у нядзелю

20.11.2020 16:40
Польская сялянская партыя ўнесла на разгляд Сейма праект папраўкі да закона аб спецыяльных рашэннях, звязаных з прадухіленнем, супрацьдзеяннем і барацьбой з COVID-19.
Здымак мае ілюстрацыйны характарigorovsyannykov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як заявіў падчас прэс-канферэнцыі дэпутат PSL Стэфан Краеўскі, гэты акт прыпыняе забарону на нядзельны гандаль да канца эпідэміі каранавіруса і праз 60 дзён пасля яе заканчэння. «Хуткая рэалізацыя гэтага праекта дапаможа прадпрымальнікам і выратуе шмат працоўных месцаў», – сказаў дэпутат.

-Гэта спросціць змаганне з каранавірусам. Мы бачым, што адбываецца ў астатнія дні, асабліва ў пятніцу і суботу. Таму ў снежні, але і падчас эпідэміі, а потым 60 дзён пасля яе завяршэння нядзелі павінны быць гандлёвымі.

Сейм працягне працу ў наступную пятніцу – 27 лістапада.

ав