Беларуская Служба

Стартаваў набор заявак на конкурс „Польская дыяспара і палякі замежжа 2021”

30.11.2020 16:30
Праграма прызначаная для няўрадавых арганізацый, якія падтрымліваюць палякаў і польскія арганізацыі па ўсім свеце.
  .
Кракаўскі народны касцюм.By Silar - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=44947650

Да канца бягучага года года няўрадавыя арганізацыі могуць падаваць заявы на гранты ў рамках конкурсу: „Польская дыяспара і палякі замежжа 2021”. На гэтую мэту польскія ўлады вылучылі 50 мільёнаў злотых.

Падрабязнасці праграмы сёння прадставіў упаўнаважаны ўрада ў справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой міністр Ян Дзядзічак.

Праграма прызначаная для няўрадавых арганізацый, якія падтрымліваюць палякаў і польскія арганізацыі па ўсім свеце. Сродкі прызначаныя на рэалізацыю праектаў у шасці катэгорыях: адукацыя, развіццё польскіх арганізацый за мяжой, польскія СМІ за мяжой, падзеі і клопат пра добры імідж Польшчы на міжнароднай арэне.

На адзін праект можа атрымаць сродкі максімальным памеры 2 мільёнаў злотых. Няма абмежаванняў на па колькасці праектаў, прапанаваных адной арганізацыяй.

Прапановы можна падаваць праз вэб-сайт: www.polonia.gov.pl.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 26 лютага 2021 года.

аз