Беларуская Служба

Улады падтрымліваюць муніцыпалітэты, якія ажыццяўляюць сямейную палітыку

20.01.2021 10:32
Мясцовыя органы ўлады аказваюць велізарны ўплыў на ўмовы, у якіх функцыянуюць польскія сем'і, лічыць Міністэрства па справах сям’і.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да 31 сакавіка органы мясцовага самакіравання могуць падаваць заяўкі на ўдзелу ў конкурсе „Муніцыпалітэт  Pro Familia 2021”. Яго мэта - прадставіць мерапрыемствы, якія  мясцовыя органы ўлады ладзяць для сем'яў.

Намеснік кіраўніка Міністэрства па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі Барбара Соха(Barbara Socha) сказала, што мясцовыя органы ўлады аказваюць велізарны ўплыў на ўмовы, у якіх функцыянуюць польскія сем'і.

- У рамках задачаў, якія рэалізуюць муніцыпалітэты, можна таксама праводзіць інтэнсіўную сямейную палітыку. Большасць уласных задач, вызначаных законам аб мясцовым самакіраванні, уплываюць на ўмовы жыцця сямей. Напрыклад, частка гмінаў задачу па фарміраванні прасторавага парадку, рэалізуе такім чынам, каб служыць сям’і. Шляхам згаданага конкурсу мы плануем падтрымаць гэтыя гміны якія клапоцяцца пра сем'яў.  

Віцэ-міністр Барбара Соха паведаміла, што з улікам паляпшэння ўмоў жыцця сем’яў сёлета, як і ў мінулым годзе, будзе абвешчаны конкурс „Сям'я ў першую чаргу”. Ён накіраваны да няўрадавых арганізацый, якія рэалізуюць праекты, звязаныя з прасоўваннем сям'і.

аз