Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы разам з іншымі еўрапейскімі лідарамі заклікаў да прыспяшэння паставак вакцыны супраць каранавіруса

24.02.2021 14:23
«Своечасовы доступ Еўропы да дастатковай колькасці вакцын застаецца нявырашанай праблемай», – напісалі ў сумесным звароце прэмʼеры Польшчы, Іспаніі, Даніі, Бельгіі і прэзідэнт Літвы.
 Sinovac  Biotech.
Вакцына Sinovac кампаніі Biotech.PAP/EPA/RUNGROJ YONGRIT

Гэты заклік быў зроблены ў лісце, накіраваным старшыне Еўрапейскай рады Шарлю Мішэлю напярэдадні відэасаміта Еўрапейскага Звязу, прысвечанаму пандэміі. Сустрэча адбудзецца напрыканцы гэтага тыдня.

«Своечасовы доступ Еўропы да дастатковай колькасці вакцын застаецца нявырашанай праблемай», – напісалі ў сумесным звароце прэмʼеры Польшчы, Іспаніі, Даніі, Бельгіі і прэзідэнт Літвы.

«Нягледзячы на беспрэцэдэнтна хуткую распрацоўку новых высакаякасных вакцын, вытворчыя цяжкасці працягваюцца і прыводзяць да сурʼёзных затрымак. У спалучэнні са зʼяўленнем новых варыянтаў COVID гэта рызыкуе паставіць пад пагрозу наш шлях да поўнага аднаўлення і нармальнага жыцця».

Еўрапейскі Звяз заключыў дамовы на пакупку вакцынаў з наступнымі кампаніямі: Pfizer-BioNTech, AstraZeneca, Moderna, CureVac, Sanofi-GSK і Johnson & Johnson. Паводле дадзеных урада, у Польшчы супраць каранавіруса былі прышчэплены каля 2 млн 760 тысяч чалавек.

pap/эж


Мінздароўя: Да восені павінны быць прывітыя каля 20 мільёнаў палякаў

23.02.2021 09:09
Паводле міністра аховы здароўя, усё залежыць ад павелічэння паставак вакцын у Польшчу.

Асобы, якія вяртаюцца ў Польшчу з-за мяжы павінны прад'явіць пасведчанне аб вакцынацыі або адбыць каранцін

23.02.2021 10:01
Улады Польшчы ўводзяць новыя правілы санітарнага рэжыму ў сувязі з пандэміяй.

У Польшчы адбыўся скачок заражэнняў каранавірусам

24.02.2021 11:11
З пачатку эпідэміі ў Польшчы ад гэтай хваробы памерлі 42 808 жыхароў краіны.