Беларуская Служба

Больш за 3 млн 200 тыс. палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

27.02.2021 11:52
Больш за 1 млн 160 тысяч чалавек атрымалі ўжо дзве дозы прышчэпкі.
.
.PAP/Leszek Szymański

Да гэтага часу ў Польшчы было зроблена ў агульнай складанасці 3 269 812 прышчэпак ад каранавіруса Sars-Cov-2, у тым ліку 99 686 за апошнія суткі, паведаміла Міністэрства аховы ў суботу, 27 лютага. Да раніцы суботы сярод тых, хто атрымаў вакцыну, было зарэгістравана толькі 3456 пабочных рэакцый.

Між тым, па дадзеных міністэрства аховы здароўя, у агульнай складанасці было змарнавана 4836 дозаў вакцыны.

Падсумоўваючы, станам на 27 лютага, жыхарам Польшчы было ўведзена больш за 2,1 мільёна першых дозаў, у той час як больш за 1 млн 160 тысяч чалавек атрымалі ўжо дзве дозы прышчэпкі.

эж


Мінздароўя: Да восені павінны быць прывітыя каля 20 мільёнаў палякаў

23.02.2021 09:09
Паводле міністра аховы здароўя, усё залежыць ад павелічэння паставак вакцын у Польшчу.

Прэм'ер Польшчы разам з іншымі еўрапейскімі лідарамі заклікаў да прыспяшэння паставак вакцыны супраць каранавіруса

24.02.2021 14:23
«Своечасовы доступ Еўропы да дастатковай колькасці вакцын застаецца нявырашанай праблемай», – напісалі ў сумесным звароце прэмʼеры Польшчы, Іспаніі, Даніі, Бельгіі і прэзідэнт Літвы.