Беларуская Служба

Украінскі аўтобус трапіў у жахлівае ДТЗ на поўдні Польшчы, ёсць загінулыя

06.03.2021 11:24
На месцы загінулі 5 чалавек, яшчэ адзін – у шпіталі ў Пшэмыслі.
Наступствы ДТЗ PAP/Darek Delmanowicz

Шэсць чалавек загінулі, 31 пацярпеў у  выніку ДТЗ на аўтамагістралі А4 пад Яраславам у Падкарпацкім ваяводстве. 

Пасля паўночы ўкраінскі аўтобус Херсон-Познань урэзаўся ў сілавы шчыт у канцы спускной паласы ў мясцовасці Кашыцы, затым у шлагбаум і зваліўся ў кювет. На месцы загінулі 5 чалавек, яшчэ адзін – у шпіталі ў Пшэмыслі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прадстаўленай Галоўным упраўленнем аўтадарог, у аўтобусе ехалі 57 пасажыраў, 20 з іх не пацярпелі.

Параненыя знаходзяцца ў лякарнях у Пшэмысле, Жешуве, Руднк-Малой, а таксама ў Пшэворске і Любачэве. Удзельнікаў ДТЗ, якія не атрымалі раненняў, змясцілі ў школу недалёка ад месца здарэння, дзе яны чакаюць ад'езду ва Украіну.

Інцыдэнт адбыўся на 542-м кіламетры аўтамагістралі А4.

iar/эж