Беларуская Служба

На саміце ЕС прэм'ер прадставіць польскую сацыяльную мадэль

07.05.2021 12:38
Мадэль, якая ў першую чаргу спрыяе развіццю сямʼі, прывяла да прынцыповых зменаў у карысць большай сацыяльнай справядлівасці.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiAlexandros Michailidi/Shutterstock

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі перад сваім адʼездам у Партугалію заявіў, што прадставіць польскую сацыяльную мадэль на нефармальным саміце кіраўнікоў урадаў ЕС. Прэмʼер-міністр звярнуў увагу на тое, што гэтая мадэль, якая ў першую чаргу спрыяе развіццю сямʼі, прывяла да прынцыповых зменаў у карысць большай сацыяльнай справядлівасці. Ён падкрэсліў, што ўрад пачаў барацьбу з такімі праблемамі, як беспрацоўе і галеча. Маравецкі адзначыў, што ўлады прынцыпова змянілі падыход да семʼяў і хочуць паказаць, як хутка палепшыўся лёс менш заможных семʼяў і як выраслі магчымасці працаўладкавання і павышэння кваліфікацыі, што прывяло да значнага зніжэння ўзроўню беспрацоўя.

Прэмʼер-міністр звярнуў увагу на тое, што польская сацыяльная мадэль цэніцца ў многіх краінах, у тым ліку ў Заходняй Еўропе, дзе пачынаюць адмаўляцца ад надзвычай ліберальных мадэляў. Матэвуш Маравецкі таксама звярнуў увагу, што сацыяльная справядлівасць – гэта таксама справядлівая падатковая сістэма, ліквідацыя падатковых раяў, прычым не толькі тых, якія знаходзяцца па-за межамі Еўрапейскага Саюза.

ІАР ПР/нг