Беларуская Служба

У Польшчы стала змяншаецца колькасць хворых каранавірусам

10.05.2021 14:11
За апошнія суткі выяўлены 2 032 новыя выпадкі заражэння. Памерлі 22 чалавекі.
Эпідэмія каранавіруса ў свеце PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска кажа, што колькасць новых інфекцый параўнальна з тыднёвымі дадзенымі, што азначае стабілізацыю эпідэмічных дадзеных.

-Таксама чарговы раз наступіла змяншэнне колькасці занятых ложкаў з пацыентамі з Covid-19. Мы дасягнулі лічбы ніжэй за 16 тысяч. Пацыентаў у шпіталях становіцца менш. І гэта вельмі вельмі радуе.

На сённяшні дзень колькасць людзей, якія былі заражаныя каранавірусам, складае больш за 2 мільёны 835 тысяч. Памерлі больш за 70 тысяч чалавек.

ав

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі пачынае рэабілітацыйную праграму для хворых на COVID

24.04.2021 16:21
20% пацыентаў, якія перанеслі каранавірус, маюць больш працяглыя сардэчныя, лёгачныя і неўралагічныя парушэнні.

Dziennik Gazeta Prawna: Наступныя пандэміі трэба перадухіліць

30.04.2021 16:03
Паводле сённяшніх меркаванняў, наступная пандэмія таксама пяройдзе на чалавечы свет з жывёльнага.