Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў з нагоды Міжнароднага дня сем'яў (ВІДЭА)

15.05.2021 15:14
Міжнародны дзень сем'яў - свята, заснаванае Арганізацыяй аб’яднаных нацый 20 верасня 1993 года.
Para prezydencka
Para prezydenckaKPRP

Польская прэзідэнцкая пара Анджэй Дуда і Агата Корнгаўзэр-Дуда, выказалі свае пажаданні з нагоды Міжнароднага дня сем'яў. „Пандэмія рашуча паўплывала на жыццё сем'яў, але таксама паказала, што польскія сем'і вельмі добра арганізаваныя і клапоцяцца пра сваіх членаў і іншых”, - падкрэсліла прэзідэнцкая пара ў відэароліку, змешчаным у сацыяльных сетках:

- З нагоды Міжнароднага дня сем'яў мы жадаем вам усяго найлепшага – супольнага шчасця, здароўя, бяспекі і дабрабыту.

Міжнародны дзень сем'яў - свята, заснаванае Арганізацыяй аб’яднаных нацый 20 верасня 1993 года з мэтай прыцягнуць большую ўвагу грамадства аб праблемах сем’яў.

аз