Беларуская Служба

Журналісты Польскага радыё ўвайшлі ў фінал прэстыжнага конкурсу Prix Europa 2021

08.06.2021 13:05
У катэгорыі бягучых падзей намінантамі з’яўляюцца, між іншым, Аліцыя Пeтручук і Зміцыер Косцін з Польскага радыё Беласток.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Didgeman /pixabay.com/CC0 Public Domain

Журналісты грамадскага Польскага радыё вылучаны ў фінал фестывалю радыё, тэлебачання і інтэрнэту Prix Europa 2021. У конкурсе былі намінаваныя дакументальная праграма Яраслава Юшкевіча з Польскага радыё Катавіцэ пад загалоўкам «Салярыс», дакументальны фільм – рэпартаж Эвы Шкурлат з Польскага радыё Кракаў, радыёспектакль Марты Рэбзды з Польскага радыё, Вальдэмара Мадэстовіча і Тэатра Польскага радыё.

Апрача таго быў намінаваны рэпартаж Агнешкі Чыжэўскай-Жакмэ, радыёспектакль Гражыны Лутаслаўскай з Польскага радыё Люблін, а ў музычнай катэгорыі – Ёшка Брода з Польскага радыё для дзяцей.

У катэгорыі бягучых падзей намінантамі з’яўляюцца: Аліцыя Петручук і Зміцыер Косцін з Польскага радыё Беласток, а таксама Антоній Ракіцкі з Польскага радыё.

Prix Europa – найбуйнейшы медыяфестываль, і ў гэтым годзе ён пройдзе з 10 па 15 кастрычніка ў Патсдаме.

аз