Беларуская Служба

Польшча ўздыме "беларускае пытанне" на саміце НАТА

12.06.2021 12:06
Пра гэта паведаміў Пётр Цвік з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы напярэдадні сустрэчы.
  - .
Нарада міністраў краін-чальцоў НАТА. Ілюстрацыйны здымакEPA/JOHANNA GERON / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Пётр Цвік з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы заявіў, што на бліжэйшым саміце NATO будуць абмяркоўвацца, між іншым, пытанні вайсковай прысутнасці ЗША ў Еўропе. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні бяспекі ўсходняга фланга Альянсу, і сітуацыя ў Беларусі ды Расіі.

Польскі саноўнік падкрэсліў, што падчас саміту прэзідэнт Анджэй Дуда плануе паразмаўляць з прэзідэнтам ЗША па пытаннях, звязаных з інтарэсамі Польшчы.

- Спадар прэзідэнт едзе на саміт з канкрэтнымі пастулатамі, якія ён агучыць ад імя Польшчы. Трэба памятаць, што мы агучым наша крытычнае стаўленне ў справе трубаправоду Nord Stream 2. Наш прэзідэнт гатовы да таго, каб прадставіць нашу пазіцыю, калі прэзідэнт Байдэн захоча выслухаць меркаванне Польшчы.

Саміт НАТА з удзелам кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў пройдзе ў Бруселі 14 чэрвеня. Як раней паведамляў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, галоўнымі тэмамі саміта будзе палітыка Расіі, пагроза тэрарызму, кібератакі, новыя тэхналогіі, уплыў змен клімату на бяспеку ды адносіны з Кітаем.

ПР/юл