Беларуская Служба

У фан-зоне Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве можна атрымаць прышчэпку супраць каранавіруса

19.06.2021 11:47
Ахвотных прышчапіцца ў фан-зоне чакаюць 10 тысяч доз вакцыны Johnson&Johnson.
Stadion Narodowy
Stadion Narodowy Foto: shutterstock.com/ArtMediaFactory

Без папярэдняй рэгістрацыі кожны можа сёння, 19 чэрвеня зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. З 10.00 у фан-зоне працуе мабільны пункт вакцынацыі. Намеснік міністра аховы здароўя Ганна Галаўская заклікае заўзятараў скарыстацца магчымасцю і зрабіць прышчэпку:

-Вакцынацыя адбываецца паводле адпаведнай працэдуры. Пацыент запаўняе анкету і атрымлівае прышчэпку. Паколькі тут робім прышчэпкі без папярэдняй рэгістрацыі, вакцынацыя адбываецца аднаразовым прэпаратам Johnson & Johnson.

Ахвотных прышчапіцца ў фан-зоне чакаюць 10 тысяч доз вакцыны Johnson & Johnson. Аматары футбола змогуць увечары ў фан-зоне паглядзець матч Іспанія-Польшча. Для ўваходу ў фан-зону Нацыянальнага стадыёна неабходна спампаваць спецыяльны бясплатны квіток з сайта www.strefakibica.com, стадыён будзе адкрыты з 18.30, а трансляцыя матчу Іспанія-Польшча пачнецца ў 20.45.

Мабільны пункт вакцынацыі таксама будзе працаваць і заўтра. Каб атрымаць прышчэпку пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама медычнае накіраванне.

iar/эж

Больш за 24 млн прышчэпак супраць каранавіруса зроблена ў Польшчы

13.06.2021 16:13
13 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена толькі 227 заражэнняў каранавірусам.

Амаль 10 млн палякаў цалкам прышчэпленыя супраць каранавіруса

15.06.2021 12:50
Агулам у Польшчы было зроблена 24 687 629 прышчэпак супраць каранавіруса.