Беларуская Служба

Прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы ўшанавалі памяць ахвяр савецкага тэрору

17.09.2021 14:11
Урачыстыя мерапрыемствы ў памяць ахвяр праходзяць у Варшаве, Любліне і Беластоку.
-
Прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы – Матэвуш Маравецкі ды Інгрыда Шымоніце фота: PAP/Piotr Nowak

Прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы – Матэвуш Маравецкі ды Інгрыда Шымоніце – у гадавіну савецкага нападзення на Польшчу ўсклалі кветкі да помніка загінулым і забітым на Усходзе. Кіраўнік ураду Літвы знаходзіцца ў Варшаве, дзе праходзяць польска-літоўскія міжурадавыя кансультацыі.

Чырвоная Армія, уваходзячы на ўсходнія тэрыторыі Польшчы 17 верасня 1939 г., рэалізавала палажэнні сакрэтнага пратакола пакта Молатава-Рыбентропа, у якім Германія і СССР падзялілі паміж сабой свае сферы ўплыву.

Урачыстыя мерапрыемствы ў памяць ахвяр савецкага тэрору праходзяць у Варшаве, Любліне і Беластоку.

IAR PR/нг