Беларуская Служба

За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавана 6 265 выпадкаў заражэння каранавірусам

26.10.2021 11:10
З учорашняга дня ад каранавіруса памерлі 93 чалавекі.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у шпіталях знаходзіцца 5416 пацыентаў з Covid-19. Гэта на 374 чалавекі больш, чым учора.

Падтрымка ШВЛ патрабуецца 449 чалавекам.

Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк паведаміў, што пакуль што ў школах будзе працягвацца стацыянарнае навучанне. Госць Польскага радыё адзначыў, што рашэнне аб магчымым вяртанні да дыстанцыйнага навучання будзе разглядацца ў самым канцы, пасля аднаўлення іншых абмежаванняў:

-Такая небяспека заўсёды існуе, асабліва ў рэгіёнах, дзе назіраецца вялікая колькасць заражэнняў. Але найперш павінны былі б быць уведзеныя ўсе іншыя абмежаванні, вядомыя з другой і трэцяй хвалі. Абмяжоўвання стацыянарнага навучанне ў даўжэйшай перспектыве надзвычай шкоднае для дзяцей і моладзі.

Міністр Чарнэк дадаў, што пакуль магчымасць дыстанцыйнага навучання не бярэцца пад увагу.

ав

Ва Украіне найбольшая колькасць смерцяў з пачатку пандэміі каранавіруса

26.10.2021 12:14
За мінулыя суткі памерлі больш за 700 чалавек.