Беларуская Служба

У Польшчы выяўлена 26 тысяч новых выпадкаў каранавіруса

27.11.2021 12:36
За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 378 пацыентаў.
Koronawirus: czwarta fala nie zwalnia tempa. Najnowsze dane MZ
Koronawirus: czwarta fala nie zwalnia tempa. Najnowsze dane MZTerelyuk/Shutterstock

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 26 тысячах 182 новых выпадках заражэння каранавірусам. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 378 пацыентаў.

Найбольшая колькасць новых заражэнняў зафіксавана на поўдні Польшчы – у Сілезскім ваяводстве. За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена 105 тыс. тэстаў на наяўнасць патагена.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджана каля 3,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам. 82 986 жыхароў Польшчы памерла ад каранавіруса.

Тым часам у Польшчы працягваецца вакцынацыя супраць каранавіруса. Агулам у Польшчы цалкам прышчэплена 20 млн 375 тыс. чалавек, з іх трэцюю, так званую бустарную дозу прышчэпкі, атрымалі ўжо больш за 2 млн 300 тыс. чалавек. Нагадаем, насельніцтва Польшчы – 38 млн. чалавек.

gov.pl/эж


Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.

Польшча на 23-ім месцы па тэмпах вакцынацыі ў ЕЗ

23.11.2021 15:00
Больш за ўсё прышчэпленых – 81,4% у Партугаліі, а менш за ўсё – 24,3%, у Балгарыі.