Беларуская Служба

У Польшчы зафіксаваная рэкордная колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

22.01.2022 10:58
 Заражаных на 142% больш, чым тыдзень таму.
Ілюстрацыяфота: pixabay.com/CC0 Public Domain

За мінулыя суткі ў Польшчы зафіксавана амаль 41 тысяча новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта на 142% больш, чым тыдзень таму. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.

- Сёння ў нас 40876 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Гэта чарговы дзень, калі назіраецца вельмі высокая колькасць новых інфекцыяў. Гэта таксама рэкорд за ўвесь час пандэміі.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска паўтарыў заклік прайсці вакцынацыю супраць COVID-19.

нг