Беларуская Служба

Кошт ваеннай дапамогі, якую Польшча аказала Украіне, перавышае 1,8 мільярда еўра

27.06.2022 13:02
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык падкрэсліў, што гэтая сума паступова павялічваецца.
Украінскі жаўнерPAP/Vladyslav Karpovych

«Мы з'яўляемся найбуйнейшым донарам ваеннай дапамогі Украіне ў Еўропе», - заявіў у панядзелак кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык.

Дворчык у Радыё Плюс, адказваючы на пытанне аб цяперашнім кошце ваеннай дапамогі, якую Польшча аказала Украіне, падкрэсліў, што «гэтая сума паступова павялічваецца».

«Цяпер гэта ўжо больш за 1,8 мільярд еўра. Мы зʼяўляемся найбуйнейшым донарам ваеннай дапамогі Украіне, калі гаворка ідзе пра Еўропу. Што тычыцца свету, то мы другая краіна пасля ЗША, якая падтрымлівае Украіну», – заявіў кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра.

У канцы красавіка польскі ўрад адзначыў, што агульны кошт дапамогі з боку Польшчы Украіне складае каля 7 мільярдаў злотых.

ав

CNN: ЗША купяць для Украіны сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй далёкасці NASAMS

27.06.2022 13:21
Такая сістэма выкарыстоўваецца, у тым ліку, для абароны паветранай прасторы над Вашынгтонам.