Беларуская Служба

У Варшаве адбыўся «Марш Годнасці» да гадавіны падзей жніўня 2020-га ў Беларусі

07.08.2022 16:50
«Маршы годнасці» былі арганізаваныя да другой гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
           .
«Маршы годнасці» былі арганізаваныя да другой гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.Фота: screenshot

У 26 гарадах свету беларусы выйшлі на вуліцы, каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі і прыцягнуць увагу да рэпрэсій у сваёй краіне. «Маршы годнасці» былі арганізаваныя да другой гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 

Адзін з маршаў прайшоў па цэнтры Варшавы. Пратэстоўцы падкрэслівалі, што два гады таму беларусы паўсталі на абарону сваіх правоў і не пагаджаюцца з уладай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Падобныя акцыі пратэсту адбываюцца ў тым ліку ў Беластоку, Бруселі, Берліне і Вашынгтоне.

9 жніўня 2020 года пасля фальсіфікацыі выбараў у Беларусі пачаліся пратэсты, якія праз некалькі месяцаў былі задаўленыя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Вядома, што падчас пратэстаў 2020-га года загінулі шэсць чалавек, каля 50 тысяч прайшлі праз арышты і затрыманні.

Цяпер у беларускіх турмах па палітычных матывах апынуліся некалькі тысяч чалавек, афіцыйная лічба палізняволеных 1262 асобы, але правабаронцы кажуць, што такіх людзей нашмат больш, пра іх проста не паведамляюць родныя ў спадзеве, што адміністрацыя будзе больш мякка ставіцца да такога вязня, асуджанага за іншадумства, нязгоду, пратэсты. Пасля 2020 года з Беларусі з'ехалі дзесяткі тысяч чалавек, няма дакладнай лічбьы, але нектаорыя эксперты гавораць пра плынь міграцыі ў 150 тысяч чалавек.

IAR / вх

У Польшчы цяпер жывуць на пастаянных умовах больш за 52 тысячы грамадзян Беларусі

07.08.2022 16:22
Большасць беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу, — гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў, то бок эканамічна актыўныя людзі.