Беларуская Служба

Каля паловы ўкраінцаў, якія легальна працуюць у Польшчы, прыехалі пасля расійскага ўварвання

12.08.2022 07:52
Яны скарысталіся льготнымі правіламі аб працаўладкаванні, гэта значыць без усялякіх дазволаў. 
Ілюстрацыйны здымакGrand Warszawski/ Shutterstock

Намеснік міністра сям’і і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд у 3-й праграме Польскага радыё паведаміў, што каля паловы ўкраінцаў, якія легальна працуюць у Польшчы, прыехалі пасля расійскага ўварвання.

На гэтым тыдні Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі апублікавала дадзеныя, паводле якіх 1,25 млн замежнікаў у Польшчы плацяць узносы і знаходзяцца на ўліку ў фондзе сацыяльнага страхавання ZUS. З іх 736 тысяч – украінцы, і амаль 400 тысяч – тыя, хто ўехаў у Польшчу як бежанец.

«Яны скарысталіся льготнымі правіламі аб працаўладкаванні, гэта значыць без усялякіх дазволаў, і наймальніку трэба толькі паведаміць ва ўпраўленне па працаўладкаванні, што ў яго працуе чалавек са статусам бежанца з Украіны», – сказаў намеснік міністра.

Станіслаў Швед падкрэсліў, што ў гэтую групу не ўваходзяць сезонныя работнікі, бо яны працуюць на іншых умовах. Паводле ацэнак, гэтая група налічвае каля 150 тысяч чалавек.

IAR/яс