Беларуская Служба

Міністр замежных спраў супрацьстаіць расійскай прапагандзе

24.09.2022 09:04
Працэс пераконвання калег з іншых краін свету цяжкі, але ўжо дае плён.
Szef dyplomacji Zbigniew Rau  w Nowym Jorku
Szef dyplomacji Zbigniew Rau w Nowym JorkuTymon Markowski/MSZ

Міністр замежных справаў Збігнеў Раў адзначае, што свет усё лепш разумее, хто ва Украіне агрэсар, а хто ахвяра. На працягу апошняга тыдня кіраўнік польскай дыпламатыі сустракаўся ў ААН у Нью-Ёрку з палітыкамі з-за межаў Еўропы і тлумачыў сітуацыю ва Украіне.

Перамовы польскага міністра, а таксама яго еўрапейскіх калег праводзяцца, каб супрацьстаяць расійскай прапагандзе, якая пашыраецца ў Афрыцы, Азіі і Паўднёвай Амерыцы.

У інтэрв'ю Польскаму радыё міністр Збігнеў Раў сказаў, што працэс пераконвання цяжкі, але ўжо дае плён.

- Дастаткова згадаць рэакцыю Індыі – мы заўважым змены з стаўленні. Пазіцыя Індыі больш стрыманая – у ёй падкрэсліваецца, што гэтая вайна парушае фундаментальныя асновы міжнароднага парадку.

Міністр Збігнеў Раў ужо завершыў візіт у Нью-Ёрк, а бліжэйшыя некалькі дзён правядзе ў Вашынгтоне.

IAR PR/нг