Беларуская Служба

Будова агароджы на польска-беларускай мяжы цалкам завершана

01.10.2022 17:17
Агароджа на мяжы Польшчы з Беларуссю мае вышыню ў 5,5 мэтраў, яе даўжыня – 180 кіламетраў.
  -
Агароджа на польска-беларускай мяжы Крыніца: Памежная варта Польшчы

Пра гэта ў сваім Twitter расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара сакрэтных службаў Польшчы Станіслаў Жарын. Адметна, што паведамленне пра гэта было напісана на польскай, расійскай і арабскай мовах:

«Польшча завяршыла будаўніцтва ахоўнай агароджы на мяжы з Беларуссю. Трапіць у Польшчу нелегальным шляхам цяпер немагчыма. Польска-беларуская мяжа цяпер найлепш абароненая ў Еўропе».

Агароджа на мяжы Польшчы з Беларуссю мае вышыню ў 5,5 мэтраў, яе даўжыня – 180 кіламетраў. Раней Літва пабудавала плот з калючага дроту і металічнай агароджы даўжынёй 500 кіламетраў на мяжы з Беларуссю.

iar/эж


Латвія пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю працягласцю ў 173 км

15.09.2022 13:14
30 чэрвеня ў Польшчы паведамілі пра завяршэнне будаўніцтва 186-кіламетровага плота на мяжы з Беларуссю. 

У нядзелю 50 імігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

19.09.2022 15:46
У ліпені і жніўні Польская памежная служба зафіксавала каля 900 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Беларусі з Польшчай.