Беларуская Служба

Трамп абвінаваціў прэзідэнта Францыі ва ўмяшанні ў палітыку ЗША

09.08.2019 14:02
Французскі лідар знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам Ірана Хасанам Рухані і, як перадае агенцтва AFP, даў ясна зразумець, што гатовы выконваць ролю пасярэдніка у наладжванні стасункаў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.
Prezydent USA Donald Trump
Prezydent USA Donald TrumpPAP/EPA/RON SACHS / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў французскага лідара Эманўэля Макрона ва ўмяшанні ў палітыку Вашынгтона ў дачыненні да Ірану. Адпаведны запіс кіраўнік амерыканскай адміністрацыі пакінуў у чацвер, 8 жніўня, у сацыяльнай сетцы Twitter.

«Ведаю, Макрон, як і ўсе астатнія, хоча толькі дабра, але ніхто не мае права гаварыць ад імя Злучаных Штатаў,  ніхто, акрамя саміх Злучаных Штатаў. Ніхто – ні ў якой меры і ніякім чынам не ўпаўнаважаны прадстаўляць нас», – напісаў Дональд Трамп.

Французскі лідар знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам Ірана Хасанам Рухані і, як перадае агенцтва AFP, даў ясна зразумець, што гатовы выконваць ролю пасярэдніка у наладжванні стасункаў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.

паводле dw.com/эж