Беларуская Служба

Латвія ўсё ж не плануе купляць электраэнергію ў беларусаў

20.08.2019 15:02
Нагадаем, пра гэткую магчымасць на мінулым тыдні паведамлялі літоўскія СМІ.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія ўсё ж не плануе купляць энергію ў АЭС, якую беларусы будуюць у Астраўцы. Спікер Сейма Латвіі Віктарас Пранцкеціс абвясціў, што такая заява прагучала з вуснаў кіраўніка латвійскага ўраду Артурса Крыш’яніса Карыньша.

Нагадаем, пра тое, што Латвія намерваецца купляць энергію ў Беларусі на мінулым тыдні паведамлялі літоўскія СМІ. Паводле іх, латышы мелі намер гандляваць электраэнергіяй праз сваю мяжу ў той час, калі Літва прыпыніла б падобныя здзелкі. Гэта азначала б, што электраэнергія з Астравецкай АЭС трапіла б на агульны рынак.

Літоўцы - праціўнікі беларускай электрастанцыі, якая ўзнікае ўсяго за 50 кіламетраў ад Вільні. Два гады таму літоўскі парламент прыняў закон, у якім гаворыцца, што беларуская АЭС пагражае нацыянальнай бяспецы і жыхарам Літвы.

Першы энергаблок у Астраўцы павінен быць уведзены ў эксплуатацыю да канца гэтага года.

аз