Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы наведвае Японію

20.01.2020 16:27
Афіцыйную дэлегацыю ўраду суправаджаюць прадстаўнікі больш чым 20 польскіх фірмаў.
   .
Японскія дзеці вітаюць М. МаравецкагаPAP/Leszek Szymański

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі 20 студзеня распачаў двухдзённы афіцыйны візіт ў краіну «квітнеючай вішні». Падчас сустрэчы з палякамі Японіі прэм'ер Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што Японія з’яўляецца стратэгічным партнёрам Польшчы ў ціхаакіянскі рэгіёне:

-Таксама як Польшча на працягу стагоддзяў была ў цені Расіі, так цяпер для Японіі вялікім выклікам з’яўляецца рост магутнасці Кітаю. Аднак не варта забываць і пра Расію.Гледзячы на геапалітыку Кітаю, на яго «Шаўковы шлях» ды на наш хаўрус са Злучанымі Штатамі, становіцца ясна – нягледзячы на вялікую адлегласць паміж Польшчай і Японіяй, нас значна больш яднае, чымсьці дзеліць.

Падчас афіцыйнага візіту прэм’ра Марвецкага ў Японіі яму спадарожнічаюць міністр па пытаннях клімату Міхал Курытка (Michał Kurtyka), намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі (Paweł Jabłonski) ды ўпаўнаважаны ўраду па сравах Цэнтральнага камунікацыйнага порту. Афіцыйную дэлегацыю ўраду суправаджаюць прадстаўнікі больш чым 20 польскіх фірмаў.

IAR/эж