Беларуская Служба

У выніку пратэстаў міжнародная біржа пад Парыжам засталася без электрычнасці

21.01.2020 16:09
Пратэсты супраць урадавым планам рэформы пенсійнай сістэмы доўжацца ў Францыі са снежня.
Аўдыё
Парыжskeeze/pixabay.com/CC0

Французскія энергетыкі, якія пратэстуюць супраць планам пенсійнай рэформы, адключылі электраэнергію міжнароднай біржы прадуктаў харчавання Rungis пад Парыжам. Электраэнергіі не маюць таксама жыхары навакольных дамоў. Спыненая курсіраванне чыгункі, якая спалучае Парыж з аэрапортам Orly.

Пратэсты супраць урадавым планам рэформы пенсійнай сістэмы доўжацца ў Францыі са снежня. Урад хоча ўвесці адну ўніверсальную пенсійную сістэму замест цяперашніх 42 галіновых сістэм. На гэта не пагаджаюцца прафсаюзы. Яны таксама супраць павышэння пенсійнага ўзросту з 60 да 64 гадоў.

ав