Беларуская Служба

Украіна ўзгадвае герояў «Нябеснай сотні»

20.02.2020 15:05
18-20 лютага 2014 года ў цэнтры Кіева загінулі каля ста чалавек, некалькі дзясяткаў прапалі без вестак, больш за тысячу атрымалі раненні, а сотні былі арыштаваныя і падвергнутыя катаванням.
   ,  2015
Помнік героям "Нябеснай сотні", Кіеў 2015 год Foto: Jacek Turczyk/PAP

20 лютага 2020 года, – шостая гадавіна крывавых падзей на кіеўскім Майдане, якія сталі пераломнным момантам  Рэвалюцыі Годнасці.

18-20 лютага 2014 года ў цэнтры Кіева загінулі каля ста чалавек, некалькі дзясяткаў прапалі без вестак, больш за тысячу атрымалі раненні, а сотні былі арыштаваныя і падвергнутыя катаванням.

Для спынення самавольства дзяржаўных органаў раніцай 18 лютага 2014 года пратэстоўцы арганізавалі шэсце ў Вярхоўную Раду Украіны, якое атрымала назву «мірны наступ». Грамадзяне патрабавалі ад уладаў рашэнняў для выхаду з крызісу і ўрэгулявання сітуацыі ў краіне, перш за ўсё, абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта Украіны шляхам унясення змяненняў у Канстытуцыю.

Міліцыянты, сумесна з так званым «цітушкамі», паводле ўказанняў тагачаснага кіраўніцтва краіны, груба парушаючы заканадаўства, ужывалі празмерны гвалт і выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю. Тым самым яны намагаліся здзейсніць жорсткі сілавы разгон Майдану.

Раніцай 20 лютага 2014 года ў цэнтры Кіева пачаліся расстрэлы. Яны доўжыліся дзве гадзіны. Загінулі 70 чалавек. Агулам, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, з 18-20 лютага 2014 года загінулі 82 удзельнікі Майдану.

Галоўныя жалобныя мерапрыемствы праходзяць на вуліцы Герояў Нябеснай сотні ў Кіеве, дзе ад куль «Беркута» загінула большасць дэманстрантаў. Раніцай ля мемарыяла Героям Нябеснай сотні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсклаў кветкі.

З нагоды гадавіны расстрэлу ў Кіеў з'ехаліся ўдзельнікі Рэвалюцыі годнасці з усёй Украіны, многія з іх выказваюць шкадаванне і абурэнне ў сувязі з тым, што за 6 гадоў не ўдалося рэфармаваць краіну і пакараць вінаватых у расстрэле дэманстрантаў.

IAR/UNIAN/эж