Беларуская Служба

Расійскі праваабаронца Сяргей Махнаткін памёр у Маскве

29.05.2020 15:12
Праціўніку рэжыму Уладзіміра Пуціна, які змагаўся за выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян, было 66 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:_Alicja_ /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Маскве памёр расійскі праваабаронца і грамадскі актывіст Сяргей Махнаткін, паведамляюць незалежныя СМІ. Праціўніку рэжыму Уладзіміра Пуціна, які змагаўся за выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян, было 66 гадоў. Сяргей Махнаткін быў звязаны з рухам „За правы чалавека”.

„У яго было высокае пачуццё справядлівасці (…). Ён верыў у людзей”, - пішуць журналісты і сябры памерлага. За ўдзел у акцыях пратэсту Сяргей Махнаткін быў двойчы прысуджаны да турмы. У 2009 годзе яго адправілі ў папраўчую калонію толькі за тое, што ён паўстаў у абарону жанчыны, якую збівалі супрацоўнікі паліцыі.

У апошнія гады жыцця ён асуджаў прымяненне катаванняў з боку паліцыі і турэмных службаў. Апазіцыйны інфармацыйны партал „MBH – Media” паведамляе, што цягам апошніх месяцаў у праваабаронцы былі сур'ёзныя праблемы са спінай з-за траўмаў, якія ён атрымаў падчас знаходжання ў папраўчай калоніі.

аз