Беларуская Служба

46 тысяч палякаў плануюць удзельнічаць у ЗША ў другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы

02.07.2020 09:03
Гэта на 12 тысяч больш, чым у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія ў апошнюю нядзелю адбыліся на тэрыторыі ЗША.
-
Нью-ЁркPhoto: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Генеральнае консульства Польшчы ў Нью-Ёрку адправіла ўжо ўсе выбарчыя пакеты палякам, якія зарэгістраваліся для ўдзелу ў другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы. Выбарчыя пакеты таксама адпраўляюць  у іншых консульскіх акругах ЗША.

Для ўдзелу ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у консульскай акрузе ў Нью-Ёрку зарэгістраваліся больш за 13,5 тысячы палякаў. У другім туры, гэтая колькасць павялічылася на 5 тысяч, паведаміў генеральны консул у Нью-Ёрку Адрыян Кубіцкі (Adrian Kubicki).

- Мы павінны былі падрыхтаваць 18,5 тысячы выбарчых пакетаў і мы адправілі іх у рэкордным часе, то бок за адзін дзень.

Падрыхтаваць пакеты з выбарчымі бюлетэнямі дапамагалі ўсе супрацоўнікі консульства і члены выбарчых камісій. Улічваючы час, які застаўся дa галасавання, у Нью-Ёрку выбарчыя пакеты былі адпраўлены на два дні раней, чым у першым туры.

Адрыян Кубіцкі спадзяецца, што дзякуючы гэтаму яўка будзе яшчэ большая, чым у першым туры, калі яна склала 84 працэнты.

Па ўсіх ЗША для галасавання зарэгістраваліся 46 тысяч палякаў, што на 12 тысяч больш, чым у першым туры. На тэрыторыі ЗША выбары праходзяць выключна па пошце.

аз