Беларуская Служба

Кіраўнікі МЗС сустракаюцца ў Бруселі ўпершыню ад часу пандэміі

13.07.2020 11:03
З сярэдзіны сакавіка сустрэчы праходзілі толькі ў выглядзе відэаканферэнцый.
,
Маскі,Photo: Caniceus/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністры замежных спраў краін ЕС сустракаюцца сёння ў Бруселі, каб абмеркаваць адносіны з Турцыяй, Венесуэлай і сітуацыю ў Ганконгу.

Гэта першая сустрэча міністраў Еўрасаюза ад пачатку пандэміі. З сярэдзіны сакавіка сустрэчы праходзілі толькі ў выглядзе відэаканферэнцый. У сувязі з паляпшэннем эпідэмічнай сітуацыі ў Еўропе было вырашана, што асабістыя сустрэчы могуць быць адноўлены, але пры захаванні больш жорсткага санітарнага рэжыму.

Міністры вернуцца да перадпандэмічных размоў пра напружаныя адносіны з Турцыяй. У той час Брусель раскрытыкаваў Анкару за адкрыццё яе межаў і заахвочванне бежанцаў з Сірыі і Блізкага Усходу перасякаць мяжу з Грэцыяй.

Міністры таксама будуць гаварыць пра адносіны ЕС з Венесуэлай. Нагадваем, пасля пашырэння санкцый ЕС прэзідэнт Нікалас Мадура спачатку выкінуў з краіны кіраўніка дэлегацыі ЕС, пазней адмяніў гэтае рашэнне.

Адной з тэм сустрэчы таксама з'яўляецца сітуацыя ў Ганконгу, дзе Кітай увёў закон аб нацыянальнай бяспецы з парушэннем аўтаноміі рэгіёну.

аз