Беларуская Служба

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае да салідарнасці

03.08.2020 17:11
Кіраўнік СААЗ сцвярджае, што маскі – гэта не толькі адзін са спосабаў пазбегнуць заражэння, але і выраз салідарнасці з іншымі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ANDREJ CUKIC Dostawca: PAP/EPA.

Установа пачала грамадскую кампанію на гэтую тэму. Абавязак насіць ахоўныя маскі ўведзены ў шматлікіх краінах свету.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя хоча публікаваць у СМІ фатаграфіі людзей, якія носяць маскі, каб пераканаць неахвочых насіць. Кіраўнік СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус заявіў падчас відэаканферэнцыі ў Жэневе, што просьба прадставіць фоты адрасаваныя ў першую чаргу лекарам і медсёстрам.

- Калі вы працуеце ў сферы аховы здароўя, на перадавой, дзе б вы ні былі, праявіце сваю салідарнасць і надзеньце маску ў адпаведнасці з рэкамендацыямі. Незалежна ад таго, даглядаеце вы пацыентаў, сямʼю, едзеце ў грамадскім транспарце ці робіце пакупкі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя падкрэслівае, што праца над вакцынай супраць COVID-19 яшчэ не прынесла канчатковага выніку, а найбольш эфектыўны метад абароны ад заражэння – насіць маску, мыць рукі і адначасова падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю.

Сёння амаль 17 мільёнаў чалавек заражаныя каранавірусам па ўсім свеце. Пагаршаецца сітуацыя ў Амерыцы і Еўропе. Па меры таго, як назіраецца новы рост інфекцыі, шэраг еўрапейскіх краін прынялі вялікія штрафы за адсутнасць маскі ў грамадскіх месцах. Так адбылося, напрыклад, у Італіі і Вялікабрытаніі.

ПР/юл