Беларуская Служба

Вядомая зорка расійскага кіно падтрымала беларускіх пратэстоўцаў

14.08.2020 11:14
«Мірная, добрая нацыя! Беларусь - ты цудоўная!» - пісаў Даніла Казлоўскі.
Даніла КазлоўскіBy Svklimkin - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=54882383

Адзін з самых папулярных расійскіх кінаакцёраў выказаў салідарнасць з беларускімі пратэстоўцамі. У блогу «Эхо Москвы» Даніла Казлоўскі раскрытыкаваў беларускія ўлады за жорсткі разгон мірных дэманстрацый.

«Божа, каб больш крыві не было праліта», - напісаў расійскі актор. Даніла Казлоўскі дадаў, што тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, «моцна закранае нават тых, хто далёкі ад палітыкі». «На вуліцах гэтай цудоўнай краіны адбываецца крывавы тэрор, задача якога: напалохаць, заткнуць рот, шакіраваць», - лічыць расійскі актор. Ён дадаў, што супраць машыны тэрору выступаюць звычайныя людзі, якія не баяцца выходзіць на вуліцы.

«Мірная, добрая нацыя! Беларусь - ты цудоўная!» - пісаў Даніла Казлоўскі.

Між тым у Маскве перад беларускай амбасадай паліцыя двойчы не дапусціла да  правядзення дэманстрацыі салідарнасці з Беларуссю. Як паведамляе сайт OWD-Info, які сачыць за затрыманнямі ў Расіі, функцыянеры затрымалі трох кіраўнікоў акцый: Віктара Карповіча, Аляксея Дзямідава і Яўгена Нарожнага.

аз