Беларуская Служба

У Грузіі кіруючая партыя перамагла ў другім туры парламенцкіх выбараў

22.11.2020 15:40
Усе апазіцыйныя кандыдаты падалі ў адстаўку пасля першага тура галасавання і байкатавалі другі тур.
f
Лідfр кіруючай партыі "Грузінская мара" Бідзіна Іванішвілі PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

У Грузіі кіруючая партыя «Грузінская мара» перамагла ў другім туры парламенцкіх выбараў. Кандыдаты ад улады атрымалі перамогу ва ўсіх акругах. Апазіцыя байкатавала ўчорашняе галасаванне і абвясціла аб байкоце працы парламента. Яўка склала крыху больш за 26 адсоткаў.

Паводле апошніх падлікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, у палаце на 150 чалавек павінна знаходзіцца 90 дэпутатаў ад кіруючай партыі «Грузінская мара» і 60 дэпутатаў, якія прадстаўляюць 8 апазіцыйных груп. Аднак, усе апазіцыйныя кандыдаты падалі ў адстаўку пасля першага тура галасавання і байкатавалі другі тур.

Апазіцыянеры абвясцілі, што, калі будуць прызначаныя новыя выбары, яны сядуць з лагерам улады на перамовы. Лідары «Грузінскай мары» не хочуць на гэта пагадзіцца, а апазіцыянеры плануюць арганізаваць вулічныя антыўрадавыя дэманстрацыі.

ав