Беларуская Служба

У Францыі разгарэлася дыскусія наконт закона, які забараняе рабіць фота- і відэазапіс паліцэйскіх

27.11.2020 11:19
На вуліцах французскіх гарадоў тысячы людзей пратэстуюць супраць новага закона.
Пратэсты ў Францыіфота: PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Прэм'ер-міністр Францыі Жан Кастэкс абвясціў, што яго ўрад разгледзіць палажэнні супярэчлівага законапраекта, які абмяжоўвае права грамадзян на тое, каб здымаць паліцэйскіх. Для вывучэння палажэнняў артыкула 24 павінен быць прызначаны спецыяльны камітэт.

Новыя правілы былі прыняты ў першым чытанні ніжняй палатай парламента Францыі. У выніку запіс і публікацыя здымкаў паліцэйскіх стануць незаконнымі, калі «гэта парушае фізічную або псіхалагічную недатыкальнасць».

Французскія СМІ, а таксама шматлікія эксперты выказалі занепакоенасць палажэннямі новага закона. На іх думку, гэта можа абмежаваць магчымасць журналістаў паведамляць пра дзейнасць паліцыі і перашкаджаць грамадзянам фатаграфаваць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, калі лічаць іх дзеянні незаконнымі.

На вуліцах французскіх гарадоў тысячы людзей пратэстуюць супраць новага закона. Яго прыхільнікі, у тым ліку міністр унутраных спраў Жэральд Дарманен, адзначаюць, што новыя правілы прызначаны толькі для абароны асобы паліцэйскіх, якія часта становяцца ахвярамі пагроз і гвалту.
Законы, якія абмяжоўваюць права грамадзян здымаць паліцэйскіх, яшчэ павінны быць зацверджаны Сенатам. Эксперты адзначаюць, што нават калі закон будзе прыняты, Канстытуцыйны суд Францыі можа палічыць яго неканстытуцыйным.

нг