Беларуская Служба

Расійская апазіцыя салідарызуецца з Аляксеем Навальным

19.01.2021 09:56
«Гэта будучы прэзідэнт», – напісалі ў блогу радыё «Эхо Москвы» апазіцыйныя палітыкі Ілля Яшын і Леанід Гозман.
Лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны з жонкай Юліяй у маскоўскім аэрапорце перад затрыманнем фота: EPA/KIRA YARMYSH

Аляксей Навальны вярнуўся ў Расею ў нядзелю пасля пяцімесячнага лячэння ў Германіі і быў адразу арыштаваны на 30 сутак. Яго вызвалення патрабуюць краіны Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Польшча, і міжнародныя арганізацыі, якія абараняюць правы чалавека.

На думку апазіцыйнага палітыка Іллі Яшына, Аляксей Навальны праявіў вялікую мужнасць і прадэманстраваў, што дзеля сваіх ідэалаў гатовы на ўсё. «Я патрабую вызвалення Аляксея Навальнага. Я патрабую, каб яму было гарантавана права ўдзельнічаць у легальнай палітыцы, у тым ліку права ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Я патрабую, каб усе, хто стаіць за замахам на жыццё Навальнага, неслі адказнасць«, – адзначыў Ілля Яшын у блогу »Эхо Москвы«.

Прыхільнікі апазіцыі абвясцілі, што арганізуюць кампанію салідарнасці з Аляксеем Навальным. Міжнародная амністыя і расійскі »Мемарыял« прызналі арыштаванага актывіста апазіцыі палітвязнем.

ІАР/нг