Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Японіі стаў першым замежным лідарам, прынятым у Белым доме

17.04.2021 09:21
Гэта сігнал таго, што адміністрацыя ЗША разглядае азіяцкія саюзы як галоўны прыярытэт у адносінах да агрэсіўных мер Кітая.
Ёшыхідэ Сугу і Джо Байдэн PAP/EPA/Doug Mills / POOL

Прэм'ер-міністра Японіі Ёшыхідэ Сугу стаў першым замежным лідарам, прынятым у Белым доме падчас прэзідэнцтва Джо Байдэна. Палітыкі, занепакоеныя ростам ролі Кітая, зноў заявілі пра сваю прывязанасць да дэмакратыі і развіцця супрацоўніцтва ў галіне тэхналогій.

На сустрэчы палітыкаў дамінавала пытанне падыходу да Кітая і ўмацаванне альянсу Вашынгтон-Токіо ва ўмовах нарастаючай ролі гэтай краіны. «Мы імкнемся працаваць разам для вырашэння выклікаў, пастаўленых Кітаем, і па такіх пытаннях, як Усходне-Кітайскае мора, Паўднёва-Кітайскае мора і Паўночная Карэя», – сказаў Байдэн на прэс-канферэнцыі.

Суга падкрэсліў, што дэмакратыя і правы чалавека зʼяўляюцца «асновай росквіту рэгіёну (Азіі) і свету». Ён падкрэсліў важнасць «міру і стабільнасці» ў Тайваньскім праліве. Кіраўнік японскага ўрада заклікаў працаваць над тым, каб весці да стабільных і канструктыўных адносін з Пекінам.

Як абвясцілі бакі, Токіо і Вашынгтон павінны развіваць тэхналагічнае супрацоўніцтва, у тым ліку з сеткай 5G альбо штучным інтэлектам. Байдэн сказаў, што краіны павінны інвеставаць у тэхналогіі, «якія захаваюць або павялічаць іх канкурэнтную перавагу».

Выбар прэмʼер-міністра Японіі ў якасці першага замежнага лідара, з якім прэзідэнт Байдэн сустрэнецца ў Белым доме, зʼяўляецца відавочным сігналам таго, што адміністрацыя ЗША разглядае азіяцкія саюзы як галоўны прыярытэт у адносінах да ўзрастаючай ваеннай моцы і агрэсіўных мер Кітая, паведамляе Washington Post.

ав