Беларуская Служба

Расійскі спорт да гэтага часу не можа аправіцца ад допінгавага скандалу

23.07.2021 10:01
Сусветнае антыдопінгавае агенцтва хоча, каб спартовыя федэрацыі прааналізавалі дакументы, звязаныя з допінгавым скандалам у Расіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by jorono from Pixabay/CC0

Гаворка ідзе пра расійскіх спартсменаў, антыдопінгавыя пробы якіх маглі быць падробленымі. У дзень адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо расійскія СМІ паведамілі, што гаворка ідзе пра 600 пакетаў дакументаў з маскоўскай лабараторыі.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва на падставе папярэдніх паведамленняў пакарала зборную Расіі дыскваліфікацыяй. Спартсмены, дапушчаныя да Алімпіяды, выступаюць пад нейтральным сцягам, а Расія не мае права прымаць спаборніцтвы ў рангу чэмпіянатаў свету.

Як паведамляе радыё "Эхо Москвы", Сусветнае антыдопінгавае агенцтва перадало спартыўным федэрацыям чарговы пакет дакументаў на экспертызу. Матэрыялы былі сабраны ў 2019 годзе і паступілі з маскоўскай лабараторыі. На іх аснове федэрацыі будуць прымаць рашэнні адносна асобных гульцоў, чые імёны фігуруюць у дакументах.

Раней эксперты Сусветнага антыдопінгавага агенцтва пастанавілі, што антыдопінгавыя тэсты ў Расіі былі сфальсіфікаваныя і ў гэтым удзельнічалі спартсмены, дзеячы спорту ды чыноўнікі.

ПР/юл