Беларуская Служба

Кіраўніка Беларускага дома знайшлі павешаным у Кіеве

03.08.2021 09:01
У паліцыі падкрэслілі, што будуць правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскірованую пад суіцыд.
Віталь ШышоўБеларускі дом ва Украіне

Старшыні Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова, які знік у Кіеве 2 жніўня, знайшлі павешаным у сталічным парку.

Па дадзеным факце паліцыя распачала крымінальную вытворчасць па артыкуле 115 КК (наўмыснае забойства). У паліцыі падкрэслілі, што будуць правяраць усе версіі, у тым ліку версію забойства, замаскірованую пад суіцыд.

Адзначаецца, што поўную карціну падзей усталююць пасля допыту сведак, аналізу відэазапісаў з камер сістэмы «Бяспечны горад», правядзення экспертыз і следчых эксперыментаў.

Учора паведамлялася, што Шышакоў выйшаў на прабежку і не вярнуўся.

ав/pravda.com.ua